Кобрин-информ - Ваши интересы — в нашей газете

Опубликованно 26.02.2021

«Славутыя імёны маёй малой радзімы»

Паважаныя сябры!

Прапануем пазнаёміцца з краязнаўчым асветніцкім біябібліяграфічным праектам Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі «Славутыя імёны маёй малой радзімы», мэтай якога з’яўляецца аднаўленне i захаванне для нашчадкаў iмён i здзяйсненняў нашых славутых землякоў, папулярызацыя іх дзейнасці, духоўнае ўзбагачэнне асобы праз далучэнне да спадчыны сваіх землякоў.

Праект уключае наступныя інфармацыйныя паўнатэкставыя рэсурсы:

Інфармацыйны паўнатэкставы рэсурс «Людзі навукі нашага краю» змяшчае матэрыялы пра навукоўцаў-землякоў. Рэсурс даступны па адрасе ln.krcls.by

Інфармацыйны рэсурс «Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю» адлюстроўвае даныя пра людзей краю, якія ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін». Рэсурс даступны па адрасе base.krcls.by.

Інфармацыйны рэсурс «Вызначыліся працай» прысвечаны выдатным людзям працы і згрупаваны ў наступныя раздзелы: Героі Сацыялістычнай Працы; Ардэнаносцы; Заслужаныя работнікі Беларускай ССР, Рэспублікі Беларусь; Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі. Рэсурс даступны па адрасе vpr.krcls.by.

Поделиться этой новостью города Кобрина